Апазіцыя: Адзінага кандыдата ў прэзідэнты могуць абраць на кангрэсе (фота)

Пагадненне аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года 17 лістапада падпісалі пяць апазіцыйных партый і арганізацый. Гэта — Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух "За Свабоду", кампанія "Гавары праўду", Партыя БНФ, аргкамітэт па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як мяркуецца, падрыхтоўка да кангрэса дэмакратычных сіл пачнецца яшчэ сёлета. Калі ў бліжэйшы час да падпісантаў далучацца АГП ці "Справядлівы свет", адзінага кандыдата выбяруць на кангрэсе ў канцы сакавіка 2015-га. Інакш яго плануюць прыблізна на травень 2015 года.

Андрэй Дзмітрыеў, які прадстаўляе "Гавары праўду", на прэс-канферэнцыі адзначыў, што ёсць два сцэнары: альбо кангрэс і адзіны кандыдат, альбо байкот выбараў.

На здымку: Аляксей Янукевіч (Партыя БНФ), Андрэй Дзмітрыеў ("Гавары праўду"), Ірына Вештард (БСДП (Грамада) і Юрась Губарэвіч (Рух "За Свабоду"). Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі