Апазіцыя абярэ адзінага кандыдата

У пятніцу, 13 ліпеня, Палітрада аб'яднаных дэмсіл на сваім чарговым пасяджэнні павінна разгледзець і зацвердзіць праект дамовы аб парадку падрыхтоўкі і ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2008 года. Прынцыповае рашэнне аб удзеле ў выбарах ужо прынята, крытэры і механізмы ўдзелу дэмсіл у гэтай кампаніі пазначаныя. Цяпер яны павінны быць ухваленыя ўсімі суб’ектамі, што ўваходзяць у аб’яднаную кааліцыю.

На сустрэчы ў Вільні, што адбылася 10 ліпеня, лідэры дэмакратычных сіл дамовіліся выставіць па адзіным кандыдаце на кожную акругу.

Да канца гэтага года будзе сфармаваны спіс прэтэндэнтаў на ўдзел у кампаніі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі