AP апублікавала фота забойства пратэстоўцы ў Мінску

AP апублікавала фота забойства пратэстоўцы ў Мінску

Агенцтва Associated Press апублікавала фота чалавека, якога раней Conflict Intelligence Team ідэнтыфікавала як Аляксандра Тарайкоўскага — мінскага пратэстоўцы, які загінуў увечары 10 жніўня. У мужчыны вялізарнае пятно крыві на футболцы.

Паводле версіі МУС, Тарайкоўскі атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ад выбуху нявызначанага прадмету, які трымаў у руках. Але ў дакументах прычынай яго смерці названая адкрытая рана грудной клеткі. На фота AP ніякага прадмета ў руках Тарайкоўскага не бачна. А насупраць яго стаяць сілавікі з аднаго з беларускіх спецпадраздзяленняў.

Гэта ўсё ставіць пад сумнеў версію гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, на якой настайвае МУС. Неўзабаве AP абяцае апублікаваць відэа інцыдэнта.

AP апублікавала фота забойства пратэстоўцы ў Мінску
Скрыншот з сайта Associated Press

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі