Антон Астаповіч: "Бульбаш-хол" не пагражае Курапатам!

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду Навукова-метадычная рада Мінкульта ўдвая зменшыла ахоўную зону Курапатаў — з 100 метраў да 50, роўна да плоту забаўляльнага комплексу (так званага “Бульбаш-хола”).



Антон Астаповіч у каментары Еўрарадыё кажа, што баяцца за ахоўную зону Курапатаў каля "Бульбаш-хола" не варта. Паміж забаўляльным комплексам і Курапатамі размяшчаюцца тры вялікія вадаводы, якія пастаўляюць ваду ў паўночную частку Мінску. І там ужо дзейнічаюць прыродаахоўныя зоны, якія не парушыць ніякае будаўніцтва.



Астаповіч: "А тое, што ахоўная зона не прынятая ў цэлым, тое, што ўсходняя мяжа ахоўнай зоны дагэтуль не прынятая... І сёння прынята рашэнне, што яна будзе выстаўляцца толькі ў межах распрацоўкі праекта дэтальнай планіроўкі забудовы вось гэтага поля — усе чамусьці маўчаць. А гэта асноўная праблема!"



Гаворка ідзе пра тэрыторыю паміж Курапатамі і "Экспабелам". Па словах эксперта, ёсць небяспека, што з гэтага боку ахоўную зону могуць зменшыць, як гэта адбылося каля "Бульбаш-хола".



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі