Андрэй Скабелка зноў стаў галоўным трэнерам "Барыса"

Андрэй Скабелка зноў стаў галоўным трэнерам "Барыса"

Андрэй Скабелка стаў галоўным трэнерам хакейнага клуба "Барыс" з Казахстана. Кантракт з беларускім хакейным спецыялістам разлічаны на два сезоны — да красавіка 2024 года.

Скабелку 51 год. Ён — былы хакеіст, трэнерскую кар'еру пачаў у 2007-м. Працаваў з клубамі з Беларусі, Расіі і Казахстана, быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай нашай краіны (у 2012-2013 гадах), прызнаваўся найлепшым хакейным трэнерам РБ. З "Барысам" працаваў у 2018-2020 гадах. Каманда двойчы займала другое месца ва Усходняй канферэнцыі і двойчы даходзіла да другога раўнда плэй-оф Кубка Гагарына. Аднак пра новы кантракт трэнер з клубам не дамовіўся, папрацаваў з "Лакаматывам" з Яраслаўля.

У наступным сезоне "Барыс" будзе рабіць стаўку на маладых казахстанскіх гульцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі