Андрэй Шорац наведаў сквер Катоўка і паабяцаў, што высечка дрэваў прыпыненая

Андрэй Шорац наведаў сквер Катоўка і паабяцаў, што высечка дрэваў прыпыненая

Секчы дрэвы ў мінскім скверы Катоўка не будуць. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама, у панядзелак, 12 снежня, там пабываў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Па выніках наведвання ім Катоўкі і было прынятае рашэнне аб прыпыненні работ па высечцы дрэваў.

Папярэдні раз Андрэй Шорац заяўляў пра часовае прыпыненне работ у Катоўцы 7 снежня падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ініцыятыўнай групы, якая пратэстуе супраць высечкі дрэваў. У той дзень якраз абвастрылася сітуацыя, рабочыя разганялі абаронцаў (гл. відэа).

Як паведамляла Еўрарадыё, мясцовыя актывісты і эколагі лічаць, што пабудова касцёла ў скверы Катоўка, у зялёнай зоне — гэта парушэнне рэгламента генплана. Яны сабралі больш за 500 подпісаў пад зваротам супраць будаўніцтва і пад заклікам да забудоўшчыкаў шукаць альтэрнатыўныя пляцоўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі