Андрэй Саннікаў ідзе ў прэзідэнты

Вядомы апазіцыйны дзеяч, былы намеснік міністра замежных справаў Андрэй Саннікаў абвясціў, што збіраецца балатавацца ў прэзідэнты.
Саннікаў: "Я разлічваю на падтрымку людзей, як кандыдат ад апазіцыі. Зараз з'явілася тэндэнцыя прыслухоўвацца да ўлады, крыху дапамагаць. Я заўсёды ганарыўся, што я апазіцыянер, і менавіта ў такой якасці я буду прапаноўваць сябе".

У каментары Еўрарадыё Саннікаў паведаміў, што разлічвае на апазіцыйныя сілы, якія бачаць еўрапейскі напрамак развіцця Беларусі. Але кажа, што будзе дамаўляцца і размаўляць з усёй апазіцыяй. Пакуль жа Саннікаў не канкрэтызуе, з якімі палітычнымі лозунгамі і палітычнымі сіламі пойдзе на выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі