Андрэй Макарэвіч наведаў Бярозаўскі раён, адкуль паходзяць яго продкі

Вядомы расійскі рок-музыкант і тэлевядучы Андрэй Макарэвіч наведаў Бярозаўскі раён, адкуль паходзяць яго продкі па лініі бацькі Вадзіма Макарэвіча (продкі яго маці Ніны Шмуйловіч паходзяць з Віцебшчыны). Ён пагаварыў з мясцовымі жыхарамі, наведаў некалькі вёсак — Паўловічы, Малеч, Першамайскую, станцыю "Бяроза-Картузская".
Як паведамляе газета "Рэспубліка", дзед Андрэя Макарэвіча — Рыгор Андрэевіч Макарэвіч — нарадзіўся ў Паўловічах у 1886 годзе. Падчас Першай сусветнай вайны сям'я выехала ў Расію, у бежанства. Рыгор Макарэвіч жыў у Маскве, у яго нарадзіўся сын Вадзім (бацька Андрэя Макарэвіча), які стаў вядомым архітэктарам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі