Макарэвіч зняўся ва ўкраінскім роліку да Дня Перамогі (відэа)

Украінскі тэлеканал СТБ да Дня Перамогі выпусціў ролік "Каб памяталі". У ім зняўся вядомы расійскі рок-музыка Андрэй Макарэвіч, паведамляе "Укрінформ".

Ён адзначае, што дата перамогі над нацысцкай Нямеччынай — святая. Але разам з тым задае нязручныя маральныя пытанні.

"У які момант Гітлер вырашыў, што яму ўсё сыдзе з рук? У 1938 годзе, калі ён напаў на Чэхаславакію, а свет гэтага нібыта і не заўважыў? Або ў 1939-м, калі Савецкі Саюз падпісаў з Германіяй пакт аб ненападзе — і яны ўдваіх раздзерыбанілі Польшчу? Нейкія краіны думалі, што іх гэта не закране. Хтосьці назіраў з-за акіяна. У выніку ўсяго гэтага свет страціў 54 мільёны чалавек", — кажа Макарэвіч у роліку.

Нагадаем, што шматгадовы лідэр рок-гурта "Машина времени" Андрэй Макарэвіч вядомы сваёй дэмакратычнай і антытаталітарнай пазіцыяй. Ён неаднаразова выступаў у падтрымку Украіны і супраць агрэсіўнай палітыкі Крамля.