Андрэй Дзмітрыеў: Наспеў час сказаць праўду пра арышт КДБ (відэа)

У каментары Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў кажа, што яго прызнанне дапамагло: будучую жонку вызвалілі ўвечары пасля яго прызнання.

Нагадаем, што нядаўна былі абнародаваныя выкрывальніцкія лісты экс-кандыдата Міколы Статкевіча, прысвечаныя выбарчай кампаніі 2010 года. Аднак Дзмітрыеў кажа, што ягонае прызнанне ніяк не звязанае з лістамі Статкевіча:
130225_dzmitryjeu-sinchron.mp3
Андрэй Дзмітрыеў: "Спадар Тамковіч паўгода таму патэлефанаваў і сказаў, што збіраецца пісаць кнігу пра людзей, якія былі за кратамі, як склаўся іх лёс... І прапанаваў мне адказаць на некалькі пытанняў, што я і зрабіў. Зараз гэтая кніга выйшла з друку, будзе прэзентацыя заўтра... Проста прыйшоў час, калі гэта можна публікаваць".

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" пройдзе 26 лютага а 18-й на офісе партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39). Дарэчы, Дзмітрыеў збіраецца прысутнічаць на прэзентацыі. Кажа, што да складаных пытанняў і закідаў даўно гатовы.