Анатоля Шумчанку перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату
![Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/shumczanka2408.jpg.webp?itok=FAVXhQwE)
Анатоль Шумчанка / Еўрарадыё
Кіраўніка аб'яднання прадпрымальнікаў "Перспектыва" Анатоля Шумчанку перавялі з рэанімацыі ў звычайную палату. Пра гэта Шумчанка напісаў у сваім акаўнце ў "Фэйсбуку".
У рэанімацыі Шумчанка правёў 11 дзён. Ён распавёў, што "сіл няма, але трэба вучыцца дыхаць" і падзякаваў усім за падтрымку. Асобную падзяку лідэр "Перспектывы" выказаў лекарам і медсёстрам за "іх працу неймаверна цяжкую".
Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што ў лідэра "Перспектывы" Анатоля Шумчанкі пасля каранавіруса пачаліся праблемы з сэрцам і ён быў накіраваны ў рэанімацыю. Грамадскі дзеяч рэгулярна распавядае ў сацсетках пра свой стан здароўя.
![Анатолия Шумченко перевели из реанимации в обычную палату](/sites/default/files/paragraphs/image/24599417262132393053844447868072986273138055n.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.