Анатоль Тарас: Не трэба ператвараць "здаровы нацыяналізм" у мазахізм

Анатоль Тарас: Не трэба ператвараць "здаровы нацыяналізм" у мазахізм

"Здаровы нацыяналізм" не трэба блытаць з мазахізмам, а расповед пра ўзнікненне беларускай дзяржавы нельга будаваць на прыкладах гвалту. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё гісторык і выкладчык Анатоль Тарас.

"Калі мы хочам ствараць нацыцянальна-патрыятычную канцэпцыю гісторыі — як можна пісаць, што Рагнеду нехта гвалтаваў? Ёсць жа і доказы, што гэта хлусня, але сам падыход! Мяне здзіўляе пазіцыя нашых гісторыкаў, якія, як мазахісты, радуюцца, калі знаходзяць, як нашых продкаў гвалтавалі, рабавалі, забівалі, наогул — ставілі літарай "зю". Што гэта такое? Вы павінны шукаць у нашай гісторыі гераічныя старонкі, прыклады! Калі такіх старонак мала сёння, дык у мінулым давайце знаходзіць! І казаць, што мы павінны быць такімі, як нашы вялікія продкі. Вось такі падыход да гісторыі", — лічыць Тарас.

Пра "здаровы нацыяналізм", які трэба "прапісаць і ўкараніць у розумах нашых людзей" праз новы школьны падручнік гісторыі, нядаўна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Знаёмячыся з працамі, намінаванымі на Дзяржаўную прэмію ў галіне навукі і тэхнікі, кіраўнік краіны звярнуў увагу на цыкл "Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях". Лукашэнка сказаў, што пра станаўленне беларускай дзяржавы абавязкова трэба напісаць у падручніку гісторыі. "Тут калі і ёсць нейкі нацыяналізм, дык гэта нацыяналізм здаровы", — дадаў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі