Анатоль Паўлаў і Алег Корбан адпушчаны пад падпіску пра нявыезд

Сёння, 7 студзеня, пад падпіску пра нявыезд былі адпушчаны са следчага ізалятара КДБ старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоль Паўлаў і яго намеснік Алег Корбан, паведамляе сайт АГП. Як паведаміў Корбан, ён быў вызвалены пасля 15 гадзін пад падпіску пра нявыезд і невыдаванне таямніцы следства. За ім па-ранейшаму захоўваецца статут абвінавачанага. У перыяд знаходжання пад арыштам ніякіх лістоў, тлумачальных папер і просьбаў пра памілаванне ён не пісаў.

Увесь гэты час лісты ад сяброў і таварышаў да яго не даходзілі. Перадавалі толькі паведамленні і перадачы ад сваякоў. Амаль увесь перыяд зняволення ён правёў у камеры адзін, за выключэннем сямі дзён, калі яго сакамернікам быў Павел Севярынец, які, як распавядае Алег, маліўся за Беларусь і пісаў сваю кнігу.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі