Лябедзька застаўся без сотавай сувязі – судовыя выканаўцы арыштавалі рахунак

Лябедзька застаўся без сотавай сувязі – судовыя выканаўцы арыштавалі рахунак

Анатоля Лябедзьку адключылі ад мабільнай сувязі. Пра гэта кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі даведаўся толькі на другі дзень. У сваім фэйсбуку апазіцыйны дзеяч напісаў: "Не звані мне, не звані... Сябры, я не ў ад'ездзе, не ў эміграцыі, не ў запоі, не ў адпачынку. Як апынулася, судовыя выканаўцы наклалі арышт на грошы, якія знаходзяцца на балансе майго тэлефоннага нумара. Аператар "абрэзаў драты". А я-то думаю, чаму мне другі дзень ніхто не тэлефануе... А вось цяпер нават ацаніў хараство цішыні..."

Можна меркаваць, што арышт на грошы Лябедзькі наклалі судовыя выканаўцы, каб апазіцыянер аплочваў штрафы за несанкцыяваныя вулічныя акцыі. Дарэчы, гэткай самай мерай пагражаюць Мікалаю Статкевічу, які не аплочвае штрафы за вулічныя акцыі.

Не звони мне, не звони...Друзья, я не в отъезде, не в эмиграции, не в загуле, не в отпуске. Как оказалось судебные испол...

Posted by Анатоль Лябедзька on 30 Сакавік 2016

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі