Анатоль Лябедзька прапануе правесці аўдыт дапамогі для Беларусі

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі прапануе праверыць дапамогу, якую вылучаюць дэмакратычныя краіны на падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.





У каментары Радыё "Рацыя" Лябедзька адзначыў, што ён здзіўляецца, калі чыноўнікі ў Бруселі гавораць, быццам падтрымка грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі ў Беларусі ўзрасла ўдвая. Таму палітыкпрапанаваў зрабіць аўдыт той дапамогі, якая ідзе ў Беларусь.





Паводле Анатоля Лябедзькі, ёсць незалежныя медыі, ёсць праваабаронцы, ёсць палітычныя структуры. Але ствараюцца і нейкія псеўда-дэмакратычныя арганізацыі.





Прапанову палітыка падтрымалі дэпутатамі Еўранэста. Таму на наступным паседжанні працоўнай групы па Беларусі будзе вывучацца эфектыўнасць дапамогі.





Фота — kpfu.ru