Анатоль Лябедзька: АДС - гэта не калгас, у які прымушаюць уваходзіць
Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі, пракаментаваў у інтэрв'ю Еўрарадыё выхад з кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў "Маладога фронту".
Анатоль Лябедзька: "Калі дзверы адчыненыя, у іх можна як уваходзіць, так праз іх і выходзіць... Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы - гэта шырокая кааліцыя структур, суб'ектаў, у якіх агульныя мэты, агульная стратэгія і план дзеянняў. Гэта не калгас, у які прымушаюць прымусова ўваходзіць... Таму адныя выйдуць, другія прыдуць. Я не думаю, што гэта нейкім чынам паўплывае на дзейнасць АДС".
Анатоль Лябедзька не прыгадвае, каб у "Маладога фронту" былі канфлікты з лідэрам Партыі камуністаў беларускай Сяргеем Калякіным, да якога крытычна ставяцца маладафронтаўцы.
"Я не магу згадаць ніводнага прыкладу канфліктаў наогул з "Маладым фронтам", - кажа Лябедзька. Ён лічыць, што выхад з АДС "Маладога фронту" больш нагадвае піяр-акцыю.
У той жа час Лябедзька спадзяецца, што і надалей удасца супрацоўнічаць з маладафронтаўцамі. "Мы і дагэтуль напрасткі працавалі з дзеяздольнымі структурамі арганізацыі ў рэгіёнах", — кажа кіраўнік АГП.