Анатоль Капскі: Пра новага трэнера раіўся з Віктарам Ганчарэнкам

Анатоль Капскі: Пра новага трэнера раіўся з Віктарам Ганчарэнкам

Пасля прызначэння Алега Дулуба новым галоўным трэнерам БАТЭ старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі пракаментаваў змены. 

Ён паведаміў, што акрамя Аляксандра Ермаковіча клуб пакідаюць трэнеры Аляксандр Лісоўскі і Уладзімір Нявінскі: у іх скончыліся кантракты. Капскі паведаміў, што да апошняга моманту спадзяваўся, што Ермаковіч застанецца галоўным трэнерам, і толькі пасля канчатковага рашэння стаў шукаць яму замену. 

"Выбар падыходных спецыялістаў быў невялікі. Пагаварылі з прадстаўнікамі каманды, з Віктарам Міхайлавічам Ганчарэнкам. Не ў тым плане, што ён паказаў канкрэтна на Дулуба. Проста сышліся з ім на думцы, што, можа быць, БАТЭ варта паспрабаваць чалавека з боку, які ўсё ацэніць свежым поглядам", — прызнаўся кіраўнік барысаўскага клуба.

Капскі распавёў, што новы склад трэнерскага штаба ўзгаднялі да 18-й гадзіны 5 студзеня. "За выключэннем Аляксея Багі ў штабе Дулуба будуць толькі новыя людзі. Для нас гэта абсалютна небывалая сітуацыя, уваход у іншую раку", — заявіў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі