Анатоль Капскі: Гэта мой апошні сезон на чале БАТЭ

У інтэрв'ю газеце "Прессбол" Анатоль Капскі сказаў наступнае:

"Гэта мой апошні сезон на чале БАТЭ. Увогуле ведаў пра гэта і раней. Нават месяц таму. Але ў гэтай сітуацыі не мог пакінуць каманду. Таму што не павінен быў сысці лузэрам. А зараз я спакойны. У нас ёсць выдатны стадыён, за які дзякуй усім, хто прыклаў да яго руку. І мы забяспечылі заўзятарам як мінімум еўракубкавую восень у Лізе Еўропы. А я, шчыра кажучы, вельмі стаміўся. І ўжо хачу пабыць простым чалавекам, простым гледачом".

Анатолю Капскаму 48 гадоў, ураджэнец Чэрвеньскага раёна. Ён гендырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "БАТЭ" (з 2005 года). Футбольным клубам БАТЭ кіруе ад 1996 года.

Фота — Наша ніва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі