Анархіста Змітра Паліенку вызвалілі ў зале суда

Зміцер Паліенка на волі / Наста Бойка, Еўрарадыё
Зміцер Паліенка на волі / Наста Бойка, Еўрарадыё

25 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прысудзіў анархіста Змітра Паліенку да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову на 3 гады. Да яго ўжылі амністыю і залічылі ў лік адбыцця пакарання час, праведзены ў СІЗА да суда. Таксама суд прысудзіў яго да прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму. Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Паліенку прызналі вінаватым па частцы 3 артыкула 339 КК РБ ("злоснае хуліганства"). Паводле абвінавачвання, 13 сакавіта Зміцер Паліенка ў пад'ездзе дома па вуліцы Гурскага ў Мінску распыліў пярцовы балончык у вочы незнаёмаму мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне ў пад'ездзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі