Ананіч абяцае не дапусціць інфармацыйнай вайны на медыйным полі Беларусі

Беларусь будзе прыкладаць усе намаганні, каб нацыянальная інфармацыйная прастора не стала арэнай інфармацыйнай вайны. З такой заявай на X Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі" выступіла міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

"Часам сродкам масавай інфармацыі падкідваюцца фактычна неіснуючыя маргінальныя праблемы, а затым на гэтай аснове нагнятаецца напружанасць у грамадстве. Пры гэтым для ініцыятараў такіх маніпуляцый няма нічога святога. Мэта гэтых спекуляцый цалкам відавочная — убіць клін паміж краінамі і народамі", — перадае БЕЛТА словы Ананіч. Чыноўніца адзначыла, што беларускія СМІ ў пераважнай большасці дэманструюць імкненне да ўзважанага, канструктыўнага асвятлення самых складаных праблем сучаснасці.

Міністр канстатавала, што спакуса выкарыстоўваць мас-медыя як прапагандысцкі рэсурс у інфармацыйным супрацьстаянні не сышла ў мінуўшчыну. Па яе словах, інфармацыйныя правакацыі нярэдка фармуюць у людзей скажоную карціну свету. Ананіч дадала, што ёсць мноства прыкладаў, калі ў дэструктыўных мэтах выкарыстоўваюцца нацыянальныя, канфесійныя, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя праблемы.

"Мы вымушаныя сёння па-новаму зірнуць на існуючую сістэму абароны свайго інфармацыйнай прасторы. Яна павінна быць гнуткай, адказваць усім патрабаванням часу. І першачарговая задача тут — аберагчы грамадзян ад выкарыстання ў дачыненні да іх маніпуляцыйныя тэхналогій, не парушыўшы пры гэтым канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне інфармацыі", — заявіла Ананіч.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі