Аналіз падробкі: як у Adobe Photoshop зрабілі пасведчанне “забойцы” Дугінай

Карыстальнік Twitter Lauri Linnamäe ў спецыяльных праграмах прааналізаваў "пасведчанне" Наталлі Воўк (Шабан), якую ФСБ ВФ называе выканальніцай забойства Дар'і Дугінай і ўдзельніцай батальёну "Азоў". Копію "дакумента" на наступны дзень пасля забойства пачалі публікаваць расійскія прапагандысцкія паблікі. 

 

"Пасведчанне батальёна "Азоў", прадстаўленае ФСБ, як яго бачаць асноўныя анлайн-інструменты крыміналістыкі. Forensically паказвае, як старанна мастак фоташопа працаваў з інструментам кланавання", — піша карыстальнік. 

"Няма мяжы таму, чаго вы можаце дасягнуць з дапамогай "размыцця па Гаўсу".

"Як вы называеце гэтыя ўзроўні памылак jpeg, якія не супадаюць пры ўстаўцы аб'екта на фон? Правакацыя".

"Забудзьцеся аб гэтых тонкіх прыёмах выразання нечага твару з фону. Старая добрая гумка з мяккімі бакамі працуе як трактар".

"Час для "чароўнай палачкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.