Amsterdam Dance Event: танцы адразу ў 73 кропках Амстэрдама

Удзень — музычныя бізнэс-канферэнцыі. Уначы — танцы пад музыкаў з усяго свету. Amsterdam Dance Event (Амстэрдамскае танцавальнае мерапрыемства) ужо 17 раз адчыніць дзверы шматлікіх клубаў, кафэ, музычных крамаў, галерэяў і холаў Амстэрдама для аматараў і профі электроннай музыкі.
 
“Гэтае мерапрыемства накіраванае на тое, каб туды прыязджалі людзі з усёй Еўропы і Амерыкі размаўляць пра музычны бізнэс, — кажуць Еўрарадыё наведвальнікі мінулых ADE. — Але звычайным турыстам там таксама ёсць чым заняцца — для іх арганізаваныя сотні вечарынак”.
 
Падзея праходзіць традыцыйна ў сярэдзіне восені. Сёлетнія даты — 16–20 кастрычніка.
 
Нагадаем, Amsterdam Dance Event з'яўляецца найбуйнейшым клубным фестывалем у свеце. Пачаўшыся з 1996 году як невялічкая музычная канферэнцыя, зараз ADE аб’ядноўвае тысячы людзей і прэзентуе лепшае, што можа прапанаваць сучасная танцавальная музыка.
 
Фота: mixmag.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі