Амерыканскія дыпламаты наведалі ў ізалятары КДБ Эмануіла Зельцэра

18 жніўня прадстаўнікі пасольства ЗША ў Беларусі наведалі ў ізалятары КДБ амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра.
Як паведамілі ў прэс-службе амбасады ЗША, турэмнаму кіраўніцтву былі перададзеныя лекі, прапісаныя яго лекарам. Зельцэр паскардзіўся на "пастаянныя болі" і выказаў неспакой, што "не зможа дажыць да канца турэмнага тэрміну".

Нагадаем, Зельцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама фальшывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Амерыканскія ўлады дабіваюцца вызвалення асуджанага на гуманітарных падставах, паколькі яго здароўе моцна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных лекаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі