Вы тут

Амерыканскі тэлевядоўца зрабіў кавер на песню беларускага гурта Relikt

Мэт О'Донэл і Мэт Камінс выконваюць песню гурта Relikt / кадр з відэа

Вядоўца праграмы навін на амерыканскім тэлеканале 6 ABC Мэт О'Донэл разам са сваім сябрам Мэтам Камінсам запісаў відэа з акустычным каверам на песню "Зрушаны свет" беларускага фолк-рок-гурта Relikt.

"Гэтая песня распавядае пра значныя падзеі, праз якія свет перакульваецца з ног на галаву, і пра тое, як людзі сцвярджаюць, што іх нязломнасць дазволіць стварыць новую, светлую будучыню", — прыводзіць Радыё "Рацыя" каментар О'Донэла да гэтай песні.

Журналіст распавёў, што музыкі гурта Relikt па яго просьбе даслалі ноты і ангельскі пераклад тэксту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.