Амерыканская карпарацыя Cummins адмовілася ад супрацы з БелАЗам

Амерыканская карпарацыя Cummins адмовілася ад супрацы з БелАЗам

Амерыканская карпарацыя Cummins адмовілася ад супрацы з БелАЗ. Гэта вынікае з адказу, які яе прадстаўнікі даслалі прафсаюзу беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB).

Cummins была адным з галоўных пастаўшчыкоў рухавікоў для БелАЗа. Цяпер яны не адпраўляюць сваю прадукцыю ні на сам БелАЗ, ні яго дылерам. 

PUBB упершыню звярнуліся да Cummins амаль год таму, у верасні 2020 года, з прычыны парушэнняў правоў рабочых і рэпрэсій на жодзінскім заводзе. Нагадаем, што БелАЗ быў уключаны ў санкцыі ЕС.

Месяц таму Еўрарадыё папрасіла Cummins пракаментаваць чуткі пра спыненне паставак у Беларусь. Тады нам адказалі: пакуль што пастаўкі не спыненыя.

Дарэчы, да гэтага супрацоўніцтва з Беларуссю спыніла кампанія Rolls Royce Group (MTU Friedrichshafen GmbH). Брытанцы выпускаюць дызельныя рухавікі, якія выкарыстоўваюцца на кар'ерных самазвалах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі