Амбасадары краін Еўрасаюза 2 лістапада наведаюць Курапаты

2 лістапада, у дзень, калі многія еўрапейцы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых, кіраўнікі місій Еўрапейскага Саюза ў Мінску, іх сем'і, іншыя чальцы дыпламатычнага корпуса ўскладуць кветкі і запаляць свечкі ва ўрочышчы Курапаты — адным з месцаў пахавання ахвяр і рэпрэсій у былым Савецкім Саюзе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні амбасады Славакіі ў Беларусі, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі