Амбасадары краін ЕС наведалі Курапаты (фота)
![Амбасадары краін ЕС наведалі Курапаты (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/14907569_1109924389056897_2504874905956531501_n.jpg.webp?itok=cMjaRsjc)
4 лістапада кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрасаюза, акрэдытаваных у Мінску, разам з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі наведалі Курапаты. Для дыпламатаў стала традыцыяй збірацца ў дні, калі адзначаюцца Дзяды, для ўшанавання памяці ахвяр таталітарных рэжымаў XX стагоддзя. У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі да шэрагу помнікаў, у тым ліку да Мемарыяльнага крыжа і каменя на ўзгорку, якім пазначана месца, абранае беларускім урадам для ўсталявання помніка-напаміну аб трагічным лёсе забітых і пахаваных ва ўрочышчы людзей, інфармуе ў Facebook "European Union in Belarus".
Курапаты — самае вядомае месца масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі.
Фота: Facebook