Вы тут

Амбасадару Украіны ў Беларусі Ігару Кізіму ўручылі ноту пратэсту

Нядаўна каля беларускага пасольства ў Кіеве ўсталявалі памятны крыж, каб ушанаваць памяць загінулых пратэстоўцаў у Беларусі

26 лістапада амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма выклікалі ў МЗС нашай краіны і ўручылі ноту пратэсту. Афіцыйны Мінск выказвае "рашучы пратэст у сувязі з бесперапыннай серыяй антыбеларускіх акцый" у дачыненні да амбасады ў Кіеве". Там рэгулярна праходзяць пікеты, а 20 лістапада беларусы і ўкраінцы ўсталявалі памятны крыж, каб ушанаваць памяць загінулых пратэстоўцаў у Беларусі.

Таксама МЗС Беларусі патрабуе "забяспечыць на належным узроўні бяспеку дыпламатычнай місіі". У Мінску "заклапочаны бяздзейнасцю кампетэнтных органаў Украіны па спыненні правакацый". У ноце адзначаецца "непасрэдная пагроза" для функцыянавання амбасады ў Кіеве, а таксама для бяспекі яе супрацоўнікаў і іх сем'яў з боку "радыкальных элементаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.