Амбасадару Беларусі ў Швецыі перададзеная петыцыя

Сёння ў Стакгольме ля будынка амбасады Беларусі ў Швецыі прайшоў пікет супраць новай хвалі палітычных рэпрэсіяў, якая разгарнулася пасля 19 снежня.  Амбасадару Андрэю Грынкевічу была перададзеная петыцыя, якую падпісалі генеральны сакратар "Міжнароднай Амністыі" Лісэ Берг, старшыня арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» ў Швецыі Эспер Бэнгтсан, кіраўнік Саюза пісьменнікаў Швецыі Матс Сёдэрлунд, старшыня Шведскага Саюза журналістаў Агнета Ліндблум Хультэн, старшыня Шведскага ПЭН-цэнтара Ула Ларсма, старшыня Шведскага Клуба публіцыстаў Ульрыка Кнутсэн і іншыя.

"Патрабуем ад кіраўніцтва Беларусі павагі да правоў чалавека і дэмакратыі. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх журналістаў, праваабаронцаў і іншых дэманстрантаў, якія былі пазбаўленыя волі за тое, што скарысталіся сваім правам на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова і меркаванняў", — гаворыцца ў тэксце петыцыі .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі