Амбасадарам Італіі ў Беларусі прызначаны аднакашнік Францыска Скарыны

Новым амбасадарам Італіі ў Беларусі будзе Джуліё Прыджоні.У Мінску яго чакаюць у лютым. Джуліё Прыджоні нарадзіўся ў горадзе Ізэа (італьянская правінцыя Брэшыа). Вучыўся там, дзе Францыск Скарына -- ва ўніверсітэце Падуі, дзе атрымаў ступень па эканоміцы. У 1968—1969 гг. вывучаў у Мілане гісторыю дыпламатыі, міжнароднае права і эканоміку. У 1970 г. паступіў на дыпламатычную службу ў італьянскае МЗС. У розныя гады працаваў у амбасадах Італіі ў ГДР (1973—1975), Іспаніі, Швейцарыі, Ізраілі, ЗША. З 2005 г. ўзначальваў пасольства Італіі ў Вільні.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі