Амбасадар Швецыі: Перш чым стаць еўрапейцамі, трэба стаць беларусамі

"Перш чым стаць еўрапейцам, трэба стаць беларусам", — заявіў амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан 18 ліпеня, вітаючы ўдзельнікаў V З'езду беларусаў свету. Так дыпламат падкрэсліў важнасць захавання і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, абвешчаную тэмай мерапрыемства.

На думку амбасадара, беларусы могуць прынесці ў Еўропу сваю ўнікальную гісторыю, культуру і мову. "Менавіта гэтым вы цікавыя для нас і для ўсяго свету", — падкрэсліў Эрыксан. 

Сп. Эрыксан чацвёрты год працуе ў Беларусі. Ён захапляецца беларускай культурай і нават вывучыў беларускую мову. "Я бачу, што беларусы — унікальная і немаленькая еўрапейская нацыя. Па колькасці насельніцтва яна нават трохі перавышае швецкую. Гэта нацыя, што мае права на існаванне, на сваю культуру і сваю мову", — цытуе дыпламата агенцтва “БелаПАН”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі