Вы тут

Амбасадар Літвы ў Беларусі: Пахаванне Каліноўскага нас аб'яднала

Андрус Пулокас / Еўрарадыё

"Пахаванне Каліноўскага нас неяк аб'яднала", — заявіў у эфіры Еўрарадыё амбасадар Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас.

Дыпламат падкрэслівае, што беларусы і літоўцы доўгі час былі ў адной дзяржаве разам. 

"Ці пакрыўдзіць вас, калі нехта падыдзе і стане казаць, што Вільня — наш горад, "Пагоня" таксама наша?" — запытаўся рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук.

Пулокас адказаў, што на такія побытавыя размовы звяртаць увагу не варта. Ён нагадаў, як беларусаў і літоўцаў аб'яднала перапахаванне Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў напрыканцы 2019 года. На гэтую падзею прыехала шмат беларусаў, і амаль усё шэсце было з беларускай нацыянальнай сімволікай.

"Пахаване Каліноўскага — гэта добрая, стваральная падзея. У мяне такое ўражанне, што нешта вельмі добрае адбылося. Мы зноў шчыра глядзелі ў вочы адзін аднаму", — адзначыў літоўскі дыпламат. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.