Амбасада ЗША заклікае вызваліць Эдуарда Бабарыку

Амбасада ЗША апублікавала ў сацсетках заклік вызваліць Эдуарда Бабарыку. Ён знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года.

"Эдуард — прадпрымальнік, заснавальнік папулярнай краўдфандынгавай платформы. Ён узначаліў выбарчы штаб свайго бацькі, пасля чаго быў затрыманы разам з ім перад выбарамі ў 2020 г. Эдуард знаходзіцца ў СІЗА ўжо больш за 2 гады. Грамадзянская актыўнасць не злачынства. Вызваліце Эдуарда!" — гаворыцца ў звароце.

Эдуарда Бабарыку затрымалі, калі ён разам з бацькам Віктарам вёз у выбаркам подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Суд над ім дагэтуль не адбыўся.

Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.