Вы тут

Амбасада ЗША ў Беларусі заклікала амерыканцаў да павышанай асцярожнасці

ЗША рэкамендуюць сваім грамадзянам быць асцярожнымі ў Беларусі / pixabay.com

Амбасада ЗША ў Беларусі рэкамендавала амерыканцам быць асабліва асцярожнымі ў сувязі з ростам палітычнай і ваеннай напружанасці ў рэгіёне. Такая заява з'явілася на сайце дыппрадстаўніцтва.

"Працягваюць паступаць трывожныя паведамленні пра далейшую незвычайную расійскую вайсковую актыўнасць паблізу межаў Украіны, у тым ліку на мяжы з Беларуссю", — падкрэсліваюць дыпламаты.

Яны рэкамендуюць сваім суграмадзянам пазбягаць дэманстрацый і рэгулярна пераглядаць магчымыя планы выезду ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Таксама ЗША па-ранейшаму не рэкамендуюць амерыканцам ездзіь у Беларусь з прычыны самавольства ўладаў і рызыкі затрымання, а таксама праз COVID-19.

Акрамя таго Дзярждэпартамент ЗША дазволіў сваім дыпламатам з'ехаць з Украіны і абавязаў вывезці іх сем'і.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.