Вы тут

Амбасада ЗША: беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні

Свабода слова / jif.kg

"Мы глыбока занепакоеныя пераследам беларускіх незалежных СМІ",гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіла прэс-служба амбасады ЗША ў Беларусі. Адзначаецца, што яны "проста робяць сваю справу, непрадузята паведамляючы сваім суграмадзянам аб тым, што адбываецца". Па даных БАЖ, цяпер за кратамі ў нашай краіне знаходзіцца 9 журналістаў. У заяве амерыканскай амбасады згадваецца нядаўняе затрыманне Андрэя Аляксандрава, які праходзіць падазраваным па крымінальнай справе, і ператрус у інфармагенцтве БелаПАН.

"Улады [Беларусі] па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам дзеля сваiх палітычных мэтаў", — робіць выснову амбасада ЗША і заклікае афіцыйны Мінск "абараняць і забяспечваць асноўныя свабоды, у першую чаргу свабоду сходаў, слова і друку".

"Беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні", — гаворыцца ў заяве.

facebook.com/usembassy.minsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.