Вы тут

Журналіст Андрэй Аляксандраў затрыманы ў межах крымінальнай справы

Андрэй Аляксандраў / baj.by

Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў затрыманы ў межах крымінальнай справы, якую распачало ўпраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску. Пра гэта распавяла яго адвакат, перадае БелаПАН.

Пазней у СК паведамілі, што журналіста затрымалі "у сувязі з вызначэннем датычнасці да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і адбыліся на тэрыторыі Мінска" (арт. 342 КК). Аляксандраў знаходзіцца ў статусе падазраванага.

Андрэй Аляксандраў перастаў выходзіць на сувязь удзень 12 студзеня. У сераду стала вядома, што ён знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Мінска, пасля яго адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Там жа знаходзіцца і дзяўчына Аляксандрава.

У 2009-2012 гадах Андрэй Аляксандраў быў намеснікам старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, у 2015-2018 гадах — намеснікам дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

БАЖ паведамляе, што на сённяшні дзень у зняволенні ў Беларусі знаходзіцца 8 журналістаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.