Амбасада Швецыі плануе адсвяткаваць шлюб шведскай прынцэсы

Амбасада Швецыі ў Беларусі, магчыма, адсвяткуе шлюб прынцэсы Вікторыі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дням шведскай культуры, паведаміў кіраўнік дыпмісіі Стэфан Эрыксан.
“Асноўныя мерапрыемствы будуць адбывацца ў Швецыі. У Стакгольм запрошаныя прадстаўнікі еўрапейскіх каралеўскіх сем'яў. Але мы падумаем, як зможам адсвяткаваць гэтую падзею і ў нашай амбасадзе”.

Вяселле прынцэсы Вікторыі адбудзецца 19 чэрвеня ў стакгольмскім кафедральным саборы Сторкіркан. Яе жаніх Даніэль Вэстлінг валодае гімнастычнай залай і кіруе кампаніяй, якая мае тры залы ў Стакгольме. У 2002 годзе ён пазнаёміўся з прынцэсай, калі быў яе персанальным трэнерам.

Фота: zankyou.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі