Вы тут

Амбасада Ізраіля адкрые кнігу спачуванняў у сувязі са смерцю Шымона Перэса

Жыхары Беларусі змогуць асабіста выказаць спачуванні ў сувязі са мерцю экс-прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Кніга спачуванняў будзе адкрытая ў амбасадзе Ізраіля, паведамляе БЕЛТА.

Пакінуць запіс у кнізе спачуванняў можна будзе ў спецыяльна адведзены час 30 верасня, 5 і 6 кастрычніка.

Дзявяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс нарадзіўся ў 1923 годзе ў беларускім мястэчку Вішнева на Валожыншчыне. Ён памёр 28 верасня 2016 года пасля інсульту.

Прэзідэнтам Ізраіля ён быў у 2007-2014 гадах.

Пахаванне Перэса пройдзе 30 верасня. Палітыка пахаваюць на гары Герцля ў Ерусаліме. 29 верасня адбудзецца дзяржаўная цырымонія развітання з экс-прэзідэнта Ізраіля.