Аматарскі “Кубак Свабоды” выйграла каманда БАЖ

У ім прынялі ўдзел каманды, у якія ўвайшлі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. У фінале спаборніцтваў каманду Беларускага Хельсінкскага камітэту перамагла каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў, інфармуе БелаПАН.





Трэцяе месца атрымаў аргкамітэт па стварэнні “Беларускага руху” — у барацьбе за прызавое месца ён быў мацнейшым за Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Апроч таго, “Беларускі рух” атрымаў прыз “За сумленную гульню”.





Сёлета ў турніры таксама прымалі ўдзел каманды руху “За Свабоду”, кансорцыума “ЕўраБеларусь” і Партыі БНФ.





Такім чынам, каманда БАЖ стала пяціразовым уладальнікам трафею.





Турнір “Кубак Свабоды” праводзіцца з 1997 года.