Амаль ва ўсіх раёнах Беларусі абмежавалі наведванне лясоў
![У Беларусі амаль усюды забаранілі хадзіць у лес](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/bushcraft-5241937_1280.jpg.webp?itok=hNv-BysA)
У Беларусі амаль усюды забаранілі хадзіць у лес / pixabay.com
Амаль ва ўсіх раёнах Беларусі абмежавана наведванне лясоў з-за рызыкі ўзнікнення пажараў. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Згодна з інтэрактыўнай картай на сайце ведамства, адзіным раёнам, дзе можна наведваць лясы, застаецца Бярэзінскі. Пры гэтым у чатырох раёнах Брэсцкай вобласці (Брэсцкім, Жабінкаўскім, Кобрынскім і Маларыцкім) такое наведванне ўвогуле забаронена.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.