Вы тут

Амаль траціну Канады зробяць запаведнікам

Reuters

Канада збіраецца павялічыць плошчу свайго прыродна-запаведнага фонду да 30% тэрыторыі краіны. Гэта мусіць адбыцца цягам бліжэйшых дзесяці гадоў. Адпаведны мандат прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо перадаў міністру навакольнага асяроддзя і кліматычных зменаў Джонатану Уілкінсану, паведамляе "Грамадскае".

"Вам трэба будзе працаваць з міністрам рыбалоўства, акіянаў і берагавой аховы для выканання амбіцыйнага плану абароны 25% сухапутнай тэрыторыі і 25% мораў Канады да 2025 года", — адзначаецца ў дакуменце.

Трудо перакананы, што гэты план не можа ажыццяўляцца без грунтавання на навуцы, ведаў пра карэнныя народы і ўліку мясцовых поглядаў. Да таго ж, міністр навакольнага асяроддзя цяпер мусіць ўсталёўваць мэты па выкідаў, але яны мусяць быць заснаваныя "на рэкамендацыях экспертаў і кансультацыях з грамадзянамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.