Амаль кожны сёмы ляхавічанін не плаціць за жыллё

Ляхавіцкі суд задаволіў пазоў камунгаса, і цяпер жыхар Ляхавічаў Аляксандр Ліпскі не мае права карыстацца жыллём, дзе ён жыў дагэтуль.  Пасля скасавання шлюбу Аляксандру застаўся пакой ў трохпакаёўцы, але з 2004 года мужчына не пералічыў камунгасу ні капейкі. Такі ж лёс можа напаткаць і ляхавічанку Соф’ю Гаўрыс, Аляксандра і Любоў Мішкевічаў.

Увогуле ў Ляхавічах з 8160 спажыўцоў камунальных паслуг ажно 1510 маюць пратэрміноўку. Сума запазычанасці складае 130 млн. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі