Вы тут

Аляксея Навальнага адправілі ў калонію, на волю ён выйдзе ў 2023 годзе

Аляксей Навальны ў судзе / Reuters

Расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага адправілі на 3,5 гады ў калонію агульнага рэжыму. Але раней амаль год ён ужо адбыў пад хатнім арыштам, таму застаецца 2 гады і 8 месяцаў. Федэральная служба выканання пакаранняў дамаглася праз Маскоўскі гарадскі суд замены яму ўмоўнага пакарання па справе "Іў Рашэ" на рэальнае (анлайн з суда можна пабачыць тут). І гэта пры тым, што Еўрапейскі суд па правах чалавека ўжо прызнаў прысуд па ёй (3,5 гады ўмоўна) неабгрунтаваным.

Навальны вярнуўся ў Расію пасля лячэння ў Германіі ў студзені і адразу ж быў затрыманы нібыта за парушэнне умоў нагляду. Па ўсёй Расіі прайшлі вулічныя акцыі ў яго падтрымку, былі затрыманы тысячы чалавек (толькі ў аўторак у Маскве затрымалі сотні людзей). Адначасова выйшаў фільм Аляксея Навальнага і ФБК пра "палац Пуціна", які ў YouTube ужо набраў больш за 100 мільёнаў праглядаў.

Атрымліваецца, што Навальнага не ўдалося ліквідаваць праз атручванне, але ўдалося ізаляваць на працяглы час.

Захад патрабуе вызваліць Аляксея Навальнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.