Аляксандра Здзвіжкова паклалі ў турэмны шпіталь

Аляксандра Здзвіжкова, асуджанага за перадрук карыкатур на Мухамеда, перавялі ў турэмны шпіталь.
Пра гэта даведалася маці былога намесніка рэдактара газеты “Згода” Ганна Здзвіжкова, паведамляе “Радыё Свабода”. Нагадаем месяц таму Мінскі гарадскі суд прызнаў журналіста вінаватым у распальванні рэлігійнай варажнечы і пакараў трыма гадамі зняволення.

Пакуль ніякай інфармацыі пра стан здароўя і прычыны шпіталізацыі Аляксандра Здзвіжкова нічога невядома. Міліцыянты і турэмныя лекары гэта не каментуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі