Вы тут

Аляксандра Сасновіч выйграла ў дзясятай ракеткі свету

Аляксандра Сасновіч / Reuters

На тэнісным турніры ў Сіднэі Аляксандра Сасновіч атрымала перамогу і выйшла ў другі круг асноўнай сеткі адзіночнага разраду.

У 1/16 фіналу Сасновіч (33-е месца ў рэйтынгу WTA) абыграла дзясятую ракетку свету Дар'ю Касаткіну з Расіі — 6:1, 6:4.

Як паведамляла Еўрарадыё, на гэтым самым турніры першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка праграла Петры Квітавай у першым крузе і выбыла з далейшых спаборніцтваў.