Аляксандра Сасновіч прайграла ў другім крузе турніра ў Бухарэсце

Аляксандра Сасновіч прайграла ў другім крузе турніра ў Бухарэсце

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№100 у рэйтынгу WTA) прайграла ў другім крузе турніра BRD Bucharest Open 45-й ракетцы свету — Юліі Гёргес з Нямеччыны. Сасновіч саступіла ў двух сетах: 7:6, 6:3.

Дагэтуль беларуска і немка не гулялі паміж сабой. Матч працягваўся 1 гадзіну 45 хвілінаў. Гёргес за гэты час зрабіла 10 эйсаў і тры брэйкі, а Сасновіч падала навылет усяго толькі адзін раз, і пры гэтым зрабіла пяць двайных памылак.

Прызавы фонд турніра ў Бухарэсце складае 250 тысяч долараў.

Аляксандра Сасновіч прайграла ў другім крузе турніра ў Бухарэсце
Юлія Гёргес. Фота: www.gotennis.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі