Аляксандра Глеба зноў "прадаюць", у Італію і Іспанію

26-гадовага беларускага футбаліста Аляксандра Глеба, які выступае за лонданскі "Арсенал", зноў "прадаюць".  Як паведамляе сайт futbol-1960.ru, пра набыццё Глеба думаюць іспанскія клубы "Рэал" і "Барселона", а таксама італьянскі "Ювентус".

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, яшчэ адзін італьянскі клуб - "Інтэр" - гатовы заплаціць "Арсеналу" 11 млн. фунтаў стэрлінгаў ($22 млн.) за трансфер паўабаронцы зборнай Беларусі. Аднак афіцыйна гэта не пацвярджаецца.

Пра гэта ў інтэрв'ю the Daily Express гаворыць агент Глеба Мікалай Шпілеўскі. Паводле яго словаў, італьянскія і іспанскія каманды выказваюць намер набыць беларускага футбаліста, але не рашаюцца пакуль зрабіць апошні, але галоўны крок - афіцыйна пра гэта заявіць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі