Аляксандра Глеба могуць пакараць за удар рукой у матчы "Арсенала"

Дыскваліфікацыя можа чакаць беларуса Аляксандра Глеба. У апошнім матчы "Арсенала" ён ударыў рукой капітана гасцей Грэма Мэрці, але гэтага не заўважылі ні арбітр, ні яго памочнікі. Футбольная асацыяцыя Англіі цяпер праводзіць расследаванне.
Паведамляецца, што мінімальная дыскваліфікацыя, якая пагражае Глебу, - тры матчы. Менавіта столькі засталося да заканчэння сезону ў Прэм'ер-лізе, адзначае "Наша ніва".

Нагадаем, пасля 35-га тура "Арсенал" з 74 ачкамі займае трэці радок у турнірнай табліцы, у "Чэлсі" 78 ачкоў, у "Манчэстар Юнайтэд" 81 ачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі