Аляксандра Атрошчанкава ў СІЗА КДБ катавалі і прыніжалі

Пра гэта Аляксандр Атрошчанкаў паспеў паведаміць сваёй жонцы Дар'і Корсак 1 і 2 сакавіка падчас судовага працэсу па справе "19 снежня".

З гэтай нагоды Дар'я звярнулася з заявай да генеральнага пракурора Беларусі Георгія Васілевіча. Яна нагадвае, што пра катаванні і іншыя зняважлівыя для чалавечай годнасці віды абыходжання ў СІЗА КДБ раней публічна заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксей Міхалевіч.

Жонка палітвязня ў сувязі з гэтым просіць тэрмінова правесці праверку выкладзеных фактаў, прыняць захады пракурорскага рэагавання і паведаміць пра вынікі праверкі ў вызначаныя законам тэрміны, паведамляе "Хартыя'97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі