Аляксандр Рыбак запіша "Fairytale" па-беларуску

Пераможца сёлетняга "Еўрабачання" Аляксандр Рыбак любіць не толькі беларускія калдуны і зефір, але і беларускую мову. Напярэдадні выступу на сёлетнім "Славянскім базары ў Віцебску" нарвежскі спявак распавёў карэспандэнту "Комсомольской правды в Белоруссии", што збіраецца запісаць свой галоўны хіт – песню "Fairytale" – па-беларуску.
А пакуль што на адкрыцці "Славянскага базару" сп. Рыбак выканаў "Fairytale" з традыцыйным ангельскім тэкстам. Акрамя таго артыст, які ледзь паспеў на канцэрт праз тое, што прыхільніцы імкнуліся парваць яго на шматкі яшчэ ля гатэлю, заспаваў у летнім амфітэатры "Купалінку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі